Вход/Регистрация
Маці ўрагану
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Пайшоў з астатнімі аксамітнікамі. Антох падымае людзей і ў страшным маўчанні спрабуе пастроіць іх, і гэта яму сяк-так удаецца. Тых, хто падае, зламаны катаваннямі, трымаюць пад рукі. I тут далятаюць звонку змрочныя галасы пахавальнага чыну.

Экцення аб памерлых

“Злітуйся з нас, Божа, па вялікай літасці Тваёй, малімцеся, пачуй нас і памілуй.

Яшчэ молімся пра ўспакаенне душ заснулых (усопшых) рабоў Божыіх... (Тыя, каго ўспамінаюць, ускідваюць галовы або апускаюць іх.) Івана... Васіля... Лаўрэна... Пакі Васіля... Анцівоха... (Поп Антох хрысціцца.) Навума... Захарыі... Хвёдара... Восіпа... Кузьмі,.. Курылы... Атрохіма... Пакі Кузьмы... Ігната... Міхайлы... Пракопа... I пакі – пакі дваіх Васілёў і шасцёх Іваноў і о ежэ прасціцеся ім усякаму граху вольнаму жэ і нявольнаму, яка да пан Бог учыніць, душы іхнія там, дзе праведныя ўспакаяюцца”.

Антох. Хадзем, людзі. Гэты чалавек жадае зрабіць усё, каб давесці нас да адчаю.

Лаўрэн. Страшна.

Нехта ў натоўпе заплакаў.

Антох (уздыхнуў). Страшна. Але для радзімы нашай разадранай, для нас, пашматаных і змучаных, – суцяшэнне.

Вядуць экценню галасы:

“Літасці Божыя царства нябеснага і пакідання грахоў іх, у Хрыста, бессмяротнага Цара і Бога нашага просім. Яка Ты ёсць уваскрасеніе і жывот і спакой заснулых (усопшых) раб Тваіх, Хрысце, Божа наш і Табе славу ўссылаем са безначальным Тваім Айцом і Прасвятым і добрым і жыватворным Тваім Духам, ныня і прыснам і ў вякі вякоў. Аман”.

Антох. Пяюць. Просяць, каб дараваў нам усякае саграшэнне, вольнае і нявольнае. Каб убачылі мы святло боскай любові, – мы, усімі на свеце пазбаўленыя яе, – а ўсе, што застаюцца на зямлі, атрымалі суцяшэнне. Ідзем, нясем ім святло.

Усе ідуць да сходаў. Антох ціха і вагома кажа ў натоўп.

Гэта князю адпяванне будзе страшнае. Бо не зрабіў ён нічога добрага на зямлі. То хай ён слухае. I вы там слухайце, наверсе. Разлічвалі вы, мучыцелі, на іншае, а тут... тут заспакаенне. Цярзанні спыняцца, мукі скончацца. Яны – не вечныя... Не вечныя.

Карціна дзевятая

26 лютага 1744 года. Плошча перад замкам. Налева і направа будынкі з галерэямі, на якія вядуць сходы. Між будынкаў каменны мур. У левым доме – дзверы ў сутарэнне. Ля правага дома, у муры, дзверы, якія вядуць на арэну. Такім чынам, асуджаныя павінны прайсці сцэну злева направа, каб трапіць тымі дзвярыма на месца пакарання смерцю.

З-за мура відаць верхавіны дрэў і вярхі шыбеніц.

На галерэі і сходах ля левага дома – народ. У натоўпе Яўхім Хмыз, Магда, Ілья Карпач, Агна Вецер, пісар Бачко. На больш багатай галерэі справа – члены суда, Радзівіл, Каршук, Цялецкі і іншыя. Грай крумкачоў і варон. Павялі з сутарэння асуджаных. Вядуць Капітан Аддзялу Гран Мушкецёраў і Пястжэцкі з салдатамі.

Капітан (паказвае Лаўрэну). Глядзець. Унь на дрэве, на круку, вісіць поп Бяссовітц. Хе-хе, дэр Бірнбаўм... Як ігруша. I вашым так.

Лаўрэн. Во каб гэта на кожным беларускім дрэве ды па такім хрукце.

Карпач. Ты што народ ганьбіш? Нібы ў нас на кожнае наша дрэва па гэткай сволачы хопіць.

Лаўрэн. Суседзям у арэнду аддамо. Для іхніх.

Антох. Чым табе дрэвы беларускія правініліся?

Лаўрэн. Нічога. Дзеля такога свята адзін дзень пацерпяць.

Антох. Не, не дам паскудзіць гэтай навалачы й дыму ад нашых дрэў.

Радзівіл (спакойна). Кончыць. Мы яму пакажам і дрэвы і дым ад іх. Чытай, Цялецкі.

Цялецкі (чытае). Злаўмыснага і злашкоднага папа Анцівоха – Антоха – Крапілу і яшчэ некалькіх такіх самых (а спіс па імёнах – тут)...

Капітан. Сіла на нашым баку.

Антох. Угу. Гэта ж закон. Мудры мацуе свой дух, а дурань – цела. А што яму застаецца рабіць? Дай слухаць.

Цялецкі. ...Пасадзіць у коміны, а печкі знізу запаліць дзеля павольнага ўдушэння.

Антох. Нішто. Гэта свой дым. А вось якім дымам вы ў пекле дыхаць будзеце, бажавольцы, баўбешкі, анцыпары, вашапрудзіны, хракі дурныя?! Канарэзы, падхлебнікі сабачыя, зачухі, дрынды.

Пёкур. I тут пад табою жар будзе. I ў пекле.

Антох. Не ўбаюся, недаедак блышыны, капусцяная галава, пустамол і лустасвят. Хай пекла. Рэшткамі свайго жару з табой падзялюся. Яго хопіць, каб і князя з усёй світай засмажыць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: