Вход/Регистрация
Кар'ера
вернуться

Моруа Андре

Шрифт:

– Добра, вельмi добра.

Ён усмiхнуўся шчаслiвы:

– О! Надзвычайна! I самае прыемнае, што ўсё рабiлася шчыра, ад душы.

I, ведаеце, ён не памыляўся.

* * *

З таго часу кар'ера Шалона набыла iмпэт. Яго жыццёвы шлях стаў гладкiм i шырокiм, як уезджаная магiстраль. Нiякiх перашкод! Нi разу не ўпаў, не паслiзнуўся. Перавага нiкчэмнасцi ў тым, што яе нельга ўшчамiць. I мы з задавальненнем прадбачылi ўжо стужку Ганаровага Легiёна на шыi нашага друга. Ужо ў некаторых сяброўскiх дамах пачалi гаварыць, што трэба яго прасунуць у Акадэмiю. Герцагiня дэ Т... нясмела намякнула аб гэтым аднаму акадэмiку, вялiкаму майстру выбарчых спраў, i той сказаў ёй: "Так, так, мы думаем, але пакуль што яшчэ ранавата". З кожным днём на твар Шалона ўсё выразней клалася тая пагодлiвая яснасць, што паходзiць ад спакойнай мудрасцi цi ад сытага гультайства, якiя, мiж iншым, нярэдка зблiжаюцца.

У самую пару яго росквiту Шалонам зацiкавiлася мiсiс Пэкс. Глэдзiс Ньютан Пэкс была багатай прыгожай амерыканкай, якая, як амаль усе амерыканкi, багатыя i прыгожыя, праводзiла (i цяпер праводзiць) большую частку года ў Францыi. Яна мае раскошную кватэру на вулiцы Францыска Першага i асабняк на поўднi. Яе муж, Уiльям Ньютан Пэкс, з'яўляючыся старшынёй праўлення Ўнiверсальнай Каўчукавай Кампанii i некалькiх чыгунак, прыязджае ў Эўропу толькi на адпачынак.

Усе мы даўно ведалi мiсiс Пэкс, заўзятую прыхiльнiцу мастацтваў, якая захаплялася лiтаратурай, жывапiсам i навейшай музыкай. Яна шмат увагi аддала Бельтара, калi той яшчэ толькi пачынаў: купляла яму палатно, папрасiла намаляваць яе партрэт i заказала партрэт мiсiс Джэрвiс, праз якi ён праславiўся. Два гады яна расхвальвала сваiм знаёмым Бельтара, арганiзавала выстаўку яго карцiн, давала абеды ў яго гонар i, нарэшце, запрасiла Бельтара правесцi зiму ў яе асабняку ў Напулi на беразе мора, каб ён мог спакойна працаваць.

Потым да Бельтара прыйшоў поспех, а поспех - гэта тая мяжа, за якой канчаецца вялiкая дружба мiсiс Пэкс. Жанчына яна з розумам, але ў сваёй любвi да мастацкiх рэчаў трымалася поглядаў некаторых бiржавых спекулянтаў, што баяцца стабiльных каштоўнасцей i хапаюцца за дробныя акцыi, невядомыя шырокай публiцы, аб якiх яны ўжо маюць па сакрэту пэўныя звесткi. Яна любiць пiсьменнiка, якога не друкуюць, драматурга невыразнага, п'еса якога разы тры праскочыла ў авангардысцкiм тэатры, кампазiтара, накшталт Эрыка Сацi, пакуль той не прыдбаў сабе вучняў, альбо эрудытаў рэдкага профiлю, якiх-небудзь санскрытолагаў цi даследчыкаў старажытнага кiтайскага жывапiсу.

Праўда, мушу адзначыць, яна нiколi не апякала людзей нiкчэмных i пасрэдных. У яе быў i спрыт i густ. Але страх перад банальным, агульнадаступным, мог яе адштурхнуць нават ад дасканалага. Я не ўяўляю, каб Глэдзiс Пэкс магла любiць Талстога альбо Бальзака. Адзенне ёй шыюць у найлепшых атэлье, яна не будзе насiць плацця, нават самага прыгожага i якое ёй падабаецца, калi ўбачыць у iншых такога ж фасону. Са сваiмi пiсьменнiкамi i мастакамi яна абыходзiцца гэтак жа: адае iх слугам, як толькi яе сябры прывыкнуць да iх.

Мабыць, я нясу адказнасць за тое, што нацэлiў яе ўвагу на Шалона. Неяк раз вечарам на абедзе ў Элен дэ Тыянж мяне пасадзiлi з ёю поплеч. I здарылася так, што гутарка зайшла пра яго, i я неасцярожна сказаў: не, ён нiколi не друкаваўся, але задумы ў яго грандыёзныя, i нават ёсць пачатыя работы.

– Вы iх бачылi?

– Так, але гэта яшчэ толькi нататкi. Няма пра што гаварыць.

Я сказаў без усякага намеру, аднак iменна тое, што магло больш за ўсё спакусiць мiсiс Пэкс. Адразу ж пасля абеду яна затрымала Шалона недзе ў кутку i, нягледзячы на ўсе спробы Элен iх разлучыць (гаспадыня не прызнавала манаполiй у сваiм салоне), не адпускала яго ўвесь вечар. Я назiраў за iмi здалёк. "Гэта трэба было прадбачыць, - разважаў я...
– Ва ўсякiм разе Шалон iдэальны аб'ект для эксперыментаў мiсiс Пэкс. Яна шукае неапублiкаванага, невядомага, схаванага ад вачэй... I вось перад ёю прадмет яе мар: пiсьменнiк без чытачоў, таямнiчы аўтар яшчэ ненапiсаных кнiг. Фiзiк, якi паступова разрэджвае паветра ў закрытай пасудзiне, iмкнецца да абсалютнай пустаты. Глэдзiс Пэкс, адзiн за адным мяняючы сваiх падапечных па прынцыпу найменшай прадукцыйнасцi, наблiжаецца да нуля. I ў Шалоне яго знаходзiць. Гэта цудоўнае супадзенне дзвюх блiзкiх тэндэнцый павiнна абаiх ашчаслiвiць. Выходзiць, я iм памог".

I сапраўды, з наступнага дня пачаўся перыяд Шалона ў жыццi Глэдзiс Пэкс. Было ўзгоднена, што ён абедае ў яе тры разы на тыдзень, што яна прыйдзе глянуць на яго чарнавiкi, а ўзiмку забярэ яго з сабой у Напуль, "каб ён мог спакойна працаваць". Некалькi дзён мяне трывожыла думка, як аднясецца мiсiс Пэкс да рукапiсаў Шалона, якiя, нават з яе пункту гледжання, надта ж мiзэрныя. Але тут мне здрадзiла логiка, бо страх быў зусiм дарэмны. Я сустрэў Глэдзiс Пэкс на другi дзень пасля, так сказаць, папярэдняй iнвентарызацыi яго творчых дасягненняў. Яна была ў захапленнi. "Тут тоiцца больш, - сказала яна, - больш зместу ў задумах вашага друга, чым у плённых здабытках Генры Джэймса..." I ўсё наладзiлася.

Месяцы два смакавалi яны слодыч духоўнага зблiжэння. За гэты час Глэдзiс Пэкс абвясцiла ўсяму Парыжу, што рыхтуе выданне твораў непрызнанага генiя. Гэтым генiем стаў наш Шалон. Яна знайшла яму выдаўца, дамовiлася з перакладчыкам на ангельскую мову, адрэкамендавала яго многiм выдатным чужаземцам, якiя наведвалi Парыж, - Джорджу Муру, Луiджы Пiрандэла, Гофмансталю, Сiнклеру Льюiсу. Потым, вычарпаўшы ўсе даступныя ёй спосабы рэкламы, яна папрасiла ў нашага друга якi-небудзь тэкст.

Яе задаволiла б любая драбнiца - нарыс, артыкул, некалькi гатовых старонак. Шалон, якi, зразумела, у гэтыя два месяцы працаваў не больш, чым звычайна, нiчога ёй даць не мог, у чым i прызнаўся з уласцiвай яму шчырасцю. Але мiсiс Пэкс была не з тых жанчын, што пакiдаюць генiяў, як неўзараную цалiну. За сваё жыццё яна ўжо дзесяць такiх апрацавала: прыгорне да сябе беднага, закiнутага, нясмелага чалавечка, надзеленага невядома за што дзiвосным дарам пiсаць, маляваць, ствараць музыку, i праз некалькi месяцаў выпускае ў свет авеянага славай майстра. Яе цешыў самы працэс такога ператварэння. Уплыў яе быў вялiкi, i дабiвацца свайго яна ўмела. Глэдзiс Пэкс энергiчна занялася выхаваннем Шалона, i, воляй-няволяй, ён павiнен быў нешта рабiць.

Не ведаю, з чаго яна пачала, - камплiменты, напэўна, магчыма, абяцаннi (не думаю, каб яна з iм какетнiчала: Глэдзiс - жанчына халодная, натуры строгай), але аднойчы Шалон прыйшоў да мяне збянтэжаны.

– Хачу з табой параiцца, - кажа...
– Мiсiс Пэкс прапануе мне на зiму свой дом у Напулi, каб я мог спакойна працаваць. Прызнацца, у мяне няма нiякага жадання пакiдаць Парыж... I потым я зараз не ў форме... Хiба толькi, каб зрабiць ёй прыемнасць. Ёй вельмi спадабаўся мой раман, i мяне спакушае думка, што за два-тры месяцы адзiноты я, можа, яго закончу.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: