Вход/Регистрация
Кар'ера
вернуться

Моруа Андре

Шрифт:

* * *

Праз тры месяцы кнiга выйшла ў свет. Дрэнных водгукаў у друку не было. Шалон карыстаўся агульнай сiмпатыяй, i прычыняць яму боль нiхто не хацеў. Крытыкi сябры выказвалiся аб кнiзе стрымана, астатнiя маўчалi.

Затое вусная крытыка разлiвалася шумлiвым патокам. Не было таго дня, каб у мяне не пыталiся: "Ну, а як Шалон? Вы бачылi яго раман? Гэта нешта жудаснае!.." Праз месяц увесь Парыж, не чытаючы, ведаў, што кнiгу не варта чытаць. На вiтрынах кнiгарань прыгожыя жоўтыя вокладкi зрабiлiся бледна-лiмоннымi, потым павольна пачалi чарнець. Пад канец года амаль увесь тыраж вярнулi выдаўцу. Затраты не апраўдалiся, i Шалон заявiў, што яго абакралi.

Няўдача адабрала ў яго спакой, абудзiла нянавiсць. Цяпер ён дзялiў чалавецтва на дзве катэгорыi: "тыя, хто цэнiць маю кнiгу" i "тыя, хто не цэнiць маёй кнiгi". Жыць у грамадстве стала яму цяжка. Калi мы збiралiся наладзiць таварыскi абед, Шалон гаварыў:

– Гэтага не запрашайце, я яго цярпець не магу.

– Чаму?
– пытаў Фабер.
– Ён разумны i зусiм не злы.

– Хто? Ён? Змяя. Нiчога не напiсаў пра маю кнiгу, - адказваў сярдзiта Шалон.

Гэты чалавек, раней такi мiлы i скромны, стаў фанабэрыстым да немагчымасцi. Ён заўсёды насiў у кiшэнi хвалебную заметку, з натугай працiснутую мной у друк, i чытаў яе абы-каму. Калi якi-небудзь крытык пералiчваў таленавiтых раманiстаў нашага пакалення, ён дзiвiўся, не знаходзячы свайго iмя: "Гэты Бiду - паскуднiк!" - сцвярджаў ён. Альбо так: "Ад Жалу я такой подласцi не чакаў!.." Неўзабаве, падобна вар'ятам, якiя, абвiнавацiўшы ўсiх суседзяў у злачынных падкопах пад свой дабрабыт, канчаюць тым, што нават на жонку i на дзяцей сваiх глядзяць, як на ворагаў, так i Шалон - вырашыў, што ў "Саюзе пяцi" яго як пiсьменнiка не цэняць, i паступова адвярнуўся ад нас.

Можа, у новым асяродзiшчы, менш iнфармаваным, ён i знайшоў бы тое бескарыслiвае, пачцiвае давер'е, якое мы так доўга яму аказвалi. Тры разы ўзапар ён не з'явiўся на нашы сходы. Бельтара напiсаў яму i не атрымаў адказу. Тады мне даручылi быць паслом ад "чатырох" i схадзiць да яго на кватэру.

– Бедны хлопец, цi ж ён вiнаваты, што не мае таленту?
– гаварылi мы.

Ён быў дома i мяне прыняў, але вельмi холадна.

– Не, не, - сказаў ён, - даўно вядома, што людзi - дрэнь. I вы такiя ж, не лепшыя. Пакуль я быў вашым дарадчыкам, з захапленнем слухаў вас, вы сябравалi са мной. Калi ж я захацеў сам нешта стварыць, ты, асаблiва ты, адчуў ва мне магчымага сапернiка i арганiзаваў змову маўчання вакол маёй кнiгi.

– Я? Каб ты ведаў, колькi разоў я абiваў парогi, прасiў за цябе!

– О, так! Падлiзвалiся, каб потым угробiць! Ашуканцы! Крывадушнiкi!..

– Пабойся бога, Шалон!.. Узводзiш паклёп! Успомнi той дзень, калi ты мне паведамiў, што збiраешся паехаць у Напуль, хочаш узяцца за работу. Ты вагаўся, быў не ў форме. Я падбадзёрыў цябе, павiншаваў...

– Помню. I нiколi вам гэтага не дарую: табе i Глэдзiс Пэкс.

Ён падняўся, падышоў да дзвярэй i расчынiў iх, каб паказаць, што аўдыенцыя скончана. Выходзячы, я пачуў:

– Вы загубiлi маю кар'еру.

* * *

– I самае цiкавае, - прамовiў Бельтара, - самае дзiўнае, што ён сказаў праўду.

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: